Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЛІСКОВІЧ Майсей Ізраілевіч 

ЛІСКОВІЧ Майсей Ізраілевіч

[30.12.1897, Рагачоў Гомельскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], партыйны работнік, муж Соні Маршовай. Член ВКП(б) з 1917. Падчас арышту сакратар Сталінскага райкама Мінска. Арыштаваны 2.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23, кв. 8. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік арганізацыі правых» і за «шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.1.1957. Асабовая справа Л. № 9912-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

28.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 52, кв. 5 была арыштавана чысцільшчыца люстэрак Мінскай люстэркавай фабрыкі, маці дваіх дзяцей, Маршова Соня Фішалеўна (н. ў 1901 у Гомелі ў сям’і службоўца), жонка Майсея Лісковіча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.3.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 6592-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".