Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТУРЛАЙ Андрэй Аляксеевіч 

ТУРЛАЙ Андрэй Аляксеевіч

[30.11.1894, в. Вялікая Кракотка Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). У 1935—36 сакратар Полацкага райкама партыі. Член ЦК ВКП(б). Падчас арышту наркам саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. М.Горкага, 3-гі дом Саветаў, кв. 8. Выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1956. Асабовая справа Т. № 7222-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.9.1937 была арыштавана як «член сям’і ворага народа» Турлай Раіса Абрамаўна (н. 1903, Бабруйск; атрымала сярэднюю адукацыю), жонка Андрэя Турлая. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджана да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 26.9.1955. Яе асабовая справа № 5551-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".