Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАДЗІВІЛ Януш Францішак Ксаверы
[3.9.1880, Берлін — 4.10.1967, Варшава], паліт. дзеяч. Атрымаў адукацыю ў Германіі. Стаўшы алыцкім ардынатам, правёў у сваёй гаспадарцы зямельную рэформу. У 1920 абараняў Варшаву ад Чырвонай арміі. У міжваеннай Польшчы неаднаразова абіраўся ў сейм і сенат. Выступаў супраць пераследу нац. меншасцяў, змагаўся за вызваленне паліт. вязняў з лагера ў Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку. У 1926 узначаліў партыю кансерватараў. Лічыўся чалавекам кампрамісу і памяркоўнасці. Пасля смерці Ю.Пілсудскага кансерватары перайшлі ў апазіцыю да польскага ўрада. Р. быў арыштаваны НКВД у сваім Алыцкім замку ў вер. 1939, вывезены ў Маскву, змешчаны ў турме на Лубянцы. Прывозіўся на допыты да Л.Берыі, які схіляў Р. да супрацоўніцтва. Паводле хадайніцтва італьянскай каралеўскай фаміліі вызвалены з турмы. Зноў арыштаваны 4.3.1944, перавезены у Краснагорск. Пазней пераведзены ў канцлагер пад Масквой, дзе ўмовы ўтрымання былі больш жорсткімі. Жонка Р. Ганна з Любамірскіх загінула ў зняволенні. Як сведчаць новыя архіўныя крыніцы, пасля смерці Сталіна Л.Берыя планаваў «прадаць» ГДР заходнім дзяржавам за 10 млрд. долараў. Пасрэднікамі меліся быць Р. і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Арышт Л.Берыі пакінуў гэты праект нерэалізаваным. Р. быў вызвалены і змог выехаць у Польшчу.
Лiт.: Польский князь должен был помочь Берии отдать ГДР Западу // Известия. 1993. 31 окт.; Шышыгіна-Патоцкая К.Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.