Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » НІКАН Мікалай Андрэевіч 

НІКАН Мікалай Андрэевіч

[3.1.1908, Варшава — 16.6.1999, Мельбурн], настаўнік. З сям’і бел. службоўца. У 1930-я г. выкладаў на настаўніцкіх курсах у Гродне. Падчас арышту настаўнік адной з гродзенскіх сярэдніх школ. Арыштаваны 6.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.12.1940 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з варкуцінскіх канцлагераў. Вызвалены 15.10.1941, верагодна, як польскі грамадзянін. З 1942 — у арміі генерала У.Андэрса. У шэрагах 2-га польскага корпусу прайшоў праз Сірыю, Егіпет, удзельнічаў у вайсковых аперацыях у Італіі. У 1947 дэмабілізаваўся ў рангу капітана. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі Згуртавання Беларусаў у Вялікай Брытаніі. У 1952 пераехаў у Мельбурн (Аўстралія), дзе далучыўся да бел. грамадскага жыцця. Выконваў розныя абавязкі ў бел. арганізацыях Мельбурна: сакратар Згуртавання Беларусаў у Вікторыі, сакратар Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦКВ у Радзе Паняволеных Народаў. Выкладаў бел. мову і геаграфію ў бел. школе ў Мельбурне. Адзін з ініцыятараў набыцця Беларускага Дома, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў Беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў бел. прэсу ў штаце Вікторыя і быў сталым карэспандэнтам розных эміграцыйных выданняў. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. № 11093-п захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

26.1.1940 у мяст. Вялікая Бераставіца Гродзенскага пав. (цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.) арыштаваны селянін-аднаасобнік бацька дваіх дзяцей Нікан Георгій Андрэевіч (н. 6.5.1909 у Варшаве), брат Мікалая Нікана. 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за «нелегальны пераход дзяржаўнай граніцы» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 20.9.1941, верагодна, як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.9.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. № 14722-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Літ.: Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі. Мн., 2004.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".