Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УРУБЛЕЎСКІ Зыгмунт Флярэнт 

УРУБЛЕЎСКІ Зыгмунт Флярэнт

[28.10.1845, Гродна — 16.4.1888, Кракаў, Польшча], фізік, педагог, паўстанец 1863. У 1862 скончыў гімназію ў Гродне і паступіў на фізіка-матэматычны ф-т ун-та Св. Уладзіміра ў Кіеве. З пачаткам паўстання 1863 вярнуўся ў Гродна, прызначаны сакратаром пры паўстанцкім начальніку Гродзенскага ваяв. Арыштаваны 10.8.1863. Прывезены (29.4.1864) у Надзвычайную следчую камісію ў Вільні. Сасланы на 6 гадоў у Сібір. 2 гады правёў у Томску, затым пераведзены ў Цывільск Казанскай губ. Амніставаны ў 1869, вярнуўся ў Беларусь, пасля выехаў на вучобу ў Берлінскі ун-т. Працаваў у фізічных лабараторыях Германіі і Францыі пад кіраўніцтвам славутых фізікаў Г.Гельмгольца, Г.Кірхгофа, А.Кунта. У 1874 у Мюнхене абараніў дысертацыю на ступень доктара «Эксперыментальнае даследаванне магчымасці ўзбуджэння электрычнасці механічнымі сродкамі». У 1876 у Страсбургу абараніў габілітацыйную працу «Аб дыфузіі газаў праз абсарбавальныя субстанцыі», на якую станоўчы водгук даў сусветна вядомы фізік Дж.Максвел. У 1882 заняў пасаду загадчыка кафедры фізікі Ягелонскага ун-та, з 1888 дэкан фізічнага ф-та. У 1883 арганізаваў у Ягелонскім ун-це фізічную лабараторыю, дзе ў крас. 1884 сумесна з К.Альшэўскім упершыню ў свеце атрымаў вадкі кісларод. Звадкаваў азот, вокіс вугляроду і вадарод. Выканаў першыя ў свеце даследаванні электраправоднасці металаў пры нізкіх тэмпературах. У 1883 абраны членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навук, у 1886 — Акадэміі навук у Вене. Трагічна загінуў у выніку пажару ў фізічнай лабараторыі. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве, мемарыяльныя дошкі з гарэльефам У. ўстаноўлены ў акадэмічным касцёле Св. Ганны ў Кракаве і ў Фарным касцёле ў Гродне.

Літ.: Гапоненка В., Кіштымаў А. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі. Мн., 1995.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".