Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЦІХОН Антон Міхайлавіч 

ЦІХОН Антон Міхайлавіч

[26.5.1887, в. Альшэўскія Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 7.3.1939, Масква, НКВД], савецкі парт. і дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Маскве, член Басманнага райкама РСДРП (б), ВРК, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў раёне, дэпутат Массавета. У 1917—28 старшыня Басманнага райсавета. У 1928—30 старшыня ЦК прафсаюза будаўнікоў. У 1930—33 наркам працы СССР. З 1935 у Мінску, упаўнаважаны камісіі сав. кантролю пры СНК СССР па Беларусі. Арыштаваны 21.8.1938 у Маскве па адрасе: 1-ы Басманны зав., д. 5, кв. 5. Асуджаны 7.3.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1954.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934—1940. М., 1993. Вып.1.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".