Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЯСІНСКІ Якуб 

ЯСІНСКІ Якуб

[24.7.1761 (паводле іншых звестак 1759) — 4.11.1794, Варшава], ваенны і паліт. дзеяч, паэт. Са шляхецкага роду герба «Равіч». У 1783 скончыў Кадэцкі корпус у Варшаве i быў прыняты ў лiк яго афiцэраў у званнi падбрыгадзiра. Член масонскай ложы ў Варшаве. У 1780 накіраваны каралём у Вiльню для службы ў Корпусе артылерыi і ваеннай iнжынерыi; на пачатку 1789 яму была даручана арганiзацыя Корпуса iнжынераў войска ВКЛ. 13.12.1792 Станіслаў Аўгуст надаў Я. званне палкоўнiка iнжынерыi ВКЛ. Вызначыўся ў бітвах пад Мірам і Нясвіжам, за бiтву пад Брэстам узнагароджаны Залатым крыжам «Virtuti Militari». У час падрыхтоўкі паўстання ў ВКЛ у 1793 узначаліў яго радыкальную («якабінскую» ад імя Я., па аналогіі з назвай групы французскіх рэвалюцыянераў) плынь; быў душой змовы ў Вiльнi. Ён лiчыў, што на новым этапе барацьбы ўжо недастаткова змагацца пад лозунгам аднаўлення Канстытуцыi 3 мая: «Каб узняць народ ад Одры да Дона, трэба аднолькавая воля для ўсiх класаў». Калi выпадала вольная хвiлiна, пiсаў вершы. У ноч з 22 на 23 крас. 1794 вызваліў Вільню ад расійскіх войск. З пачатку паўстання член Найвышэйшай Рады ВКЛ, камендант Вільні, з 3.5.1794 генеральны камандуючы паўстанцкімі войскамі ў ВКЛ. Касцюшка ўзвёў Я. ў генерал-лейтэнанты. Увесь час з Варшавы ў бок Я. даносіліся абвінавачанні ў сепаратызме. Старшых афiцэраў раздражняла неабходнасць падпарадкоўвацца маладому «выскачку». Урэшце замест Я. Касцюшка прызначыў сваім галоўным ваенным прадстаўніком генерала М. Вяльгорскага. Я. вызначыўся ў баях з расійскімі войскамі пад Палянамі, Ліпнішкамі, Соламі. Загінуў пры абароне Варшавы.

Лiт.: Moњcicki H. Generaі Jasiсski i powstanie Koњciuszkowskie. Warszawa etc., 1917; Kelera J. Poezja Jakuba Jasiсskiego. Wrocіaw, 1952; Kipa E. Jakub Jasiсski w bitwe pod Mirem 11.06.1792 // Pamкtnik literacki. 1951; ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".