Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч 

САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч

[24.4.1889, Стоўбцы Мінскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 26.12.1957, Кірхен унтэр Тэк, Зах. Германія], бел. паліт. дзеяч, публіцыст. Пасол польскага сейма ў першай палове 1920-х г., актывіст БСРГ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928, у 1932 асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі. У вер. 1939 зноў арыштоўваўся польскай паліцыяй. Неўзабаве трапіў у турму НКВД, адкуль вызваліўся ў пачатку 2-й сусветнай вайны. У час нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі ў Баранавічах, старшынёй Галоўнай управы Беларускай самапомачы, другім віцэ-прэзідэнтам БЦР. Арыштоўваўся па польскаму даносу. На эміграцыі быў старшынёй калегіі БЦР, у эміграцыйнай перыёдыцы друкаваў свае ўспаміны і публіцыстыку. У 1950 выехаў у ЗША, але праз 7 гадоў вярнуўся ў Зах. Германію. Памёр пры нявысветленых абставінах. Пахаваны ў Мюнхене, на могілках Фельдлюхінг.

Літ.: Сабалеўскі Юры Аляксандравіч (некралог) // Бюлетэнь 14-га пленуму Беларускай Цэнтральнай Рады. Нью-Ёрк. 1959; Ёрш С. Застаўся верны незалежніцкім ідэалам // Наша слова. 1995. 14 кастр.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".