Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАВІНСКІ Платон Фёдаравіч 

РАВІНСКІ Платон Фёдаравіч

[23.11. 1892, в. Краглі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.6.1938, НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова ў Маскве (1930). З 1909 у ЗША, дзе ў 1912—17 быў членам саюза анарха–сіндыкалістаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 жыў у Бабруйску, працаваў токарам. З 1918 у Смаленскай ЧК, сакратар Бабруйскага пав. камітэта партыі, член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, з 1919 член Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, загадчык аддзела рэўкама штаба 16-й арміі. З 1920 старшыня Барысаўскага павятовага рэўкама, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, з 1921 начальнік меліярацыйнага аддзела і член калегіі Наркамзема БССР. З 1925 загадчык Бабруйскага акружнога зямельнага ўпраўлення. З 1933 першы нам. наркама земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкама КП(б)Б. З 1936 начальнік упраўлення наркамата мясцовай прамысловасці. Член ЦКК КП(б)Б і яе прэзідыума (1930—34), член ЦК КП(б)Б (1934—37). Арыштаваны 9.8.1937. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі правых і праводзімую падрыўную дзейнасць». 29.6.1938 асуджаны «тройкай» НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.10.1955.

Літ. ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".