Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАЗУР Ігнат Мікалаевіч 

МАЗУР Ігнат Мікалаевіч

[22.9.1890, в. Ператокі Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 1958], грамадскі дзеяч, журналіст. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў 3-класную царкоўна-прыходскую школу, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў у школе в. Гібайлавічы Крупскага р-на Мінскай вобл., потым у школе в. Сморкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. У 1-ю сусветную вайну прызваны ў армію, удзельнічаў у баях. У грамадзянскую вайну камандзір батальёна 41-й дывізіі на Паўд. фронце. Паранены. У 1918 уступіў у ВКП(б). Быў выбраны начальнікам гарнізона Царыцына. У 1920—23 вучыўся ў Акадэміі сацыяльнага выхавання ў Маскве. Пасля заканчэння прыехаў у Мінск, працаваў загадчыкам 7-гадовай школы. У 1926—31 старшы інспектар школ і ВНУ пры наркамаце асветы, адказны рэдактар час. «Асвета». З 1932 старшы кансультант сацыяльна-культурнай групы кіравання справамі Саўнаркама БССР. Аўтар «Чырвонай змены» і «Чырвонай Беларусі» (у суаўтарстве з М.Калінічэнка) — хрэстаматыяў для СШ. За тое, што ў артыкуле «Аб туберкулёзе» прывёў дадзеныя аб тым, што ў СССР хворых на сухоты больш чым ва ўсім свеце, выключаны з партыі і звольнены з работы. Арыштаваны 22.6.1941. Пры этапаванні на ўсход, начальнік канвоя нечакана адпусціў М. і іншых вязняў. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Рэабілітаваны ў 1954. Памёр ад туберкулёзу, за артыкул пра які і быў пакараны.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".