Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАЙКІН Залман Герцавіч 

ПАЙКІН Залман Герцавіч

[22.4.1884, Полацк — 29.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і служачага. Падчас арышту супрацоўнік Мінскага часопісна-газетнага аб’яднання. Арыштаваны 9.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 24 кв. 3. Асуджаны 29.6.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член теpарыстычнай арганізацыі» і за «антысавецкую прапаганду» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 20.5.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 11809-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Мяснікова, д. 17, кв. 2 была арыштавана справавод крэдытнага бюро Белдзяржбанка Пайкіна Шэйна Шоламаўна (н. ў 1889 у Веліжы Смаленскай губ. ў сям’і купца), жонка Залмана Пайкіна. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 29.7.1943. Рэабілітавана 18.7.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Вярнулася ў Беларусь (да 1959). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 12023-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".