Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАЛЬЦЭР (МЕЛЬЦЭР?) Абрам Навумавіч 

МАЛЬЦЭР (МЕЛЬЦЭР?) Абрам Навумавіч

[20.8.1904, Мінск — 24.11.1937, Мінск, НКВД], навуковец, педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1924 уступіў у ВКП(б). У пачатку 1930-х г. дацэнт кафедры філасофіі, потым (з 1934 да 27.8.1936) дырэктар МВПІ. Арыштаваны 2.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6. За сувязь з трацкістамі выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як «актыўны член антысавецкай трацкісцка-шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1.8.1957. Асабовая справа М. № 10865-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6 арыштавана хатняя гаспадыня Авен Ганна Карлаўна (н. ў 1894 у Стаpапецельскай вол. Відзенскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Латвія, у латышскай сялянскай сям’і), верагодна, жонка Абрама Мальцэра. 5.2.1940 асобай нарадай НКВД асуджана як «член латышскай тэрарыстычнай арганізацыі» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Вызвалена 8.6.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 10330-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".