Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ШАРАНГОВІЧ Васіль Фаміч 

ШАРАНГОВІЧ Васіль Фаміч

[20.2(4.3).1897, в. Качаны Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 15.3.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі партыйны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1910—17 у Маладзечне, на чыгунцы. Уступіў у ВКП(б) (1917). З 1918 служыў у Чырвонай арміі. З 1919 на падпольнай рабоце ў Мінскай губ. У 1920 арыштаваны акупацыйнымі ўладамі і асуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі. У 1921 абменены Савецкім урадам, прызначаны нам. наркама юстыцыі БССР. З 1923 адказны сакратар Савета прафсаюзаў БССР. З 1926 на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры. У 1929 першы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта ВКП(б). З 1930 другі сакратар ЦК КП(б)Б. З 1934 упаўнаважаны камісіі партыйнага кантролю па Казахскай ССР, з 1936 па Харкаўскай вобл. З сак. 1937 першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі. Арыштаваны 27.7.1937 у Мінску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.3.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.12.1957.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: БЭ, т. 17


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".