Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАМАНОВІЧ Валянцін Сцяпанавіч 

РАМАНОВІЧ Валянцін Сцяпанавіч

[20.10.1911, мяст. Карэлічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 2.2.1945, Вільня, «Смерш»], бел. мастак. графік і жывапісец. Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, мастацкі ф-т Віленскага ун-та (1934), вучыўся таксама на яго медыцынскім ф-це. Раннія жывапісныя творы Р. «Срэбраная рака», «Сосны», «Зіма», «Звозяць лёд» пазначаны пошукам каларыту, аўтарскага стылю. Захоплены помнікамі архітэктуры, асабліва сярэднявечча, напісаў шэраг жывапісных карцін, у тым ліку «Вежа замка ў Троках», «Рыцарская зала», «Фрагмент нясвіжскіх пакояў», «Віленская сінагога». Пасля ўдзелу ў 2-й Міжнароднай выстаўцы ў Варшаве ў 1936, дзе былі паказаны графічныя работы Р. «Святы Ян Хрысціцель», «Касцёл Пятра і Паўла на Антокалі», запрошаны Інстытутам мастацтва ў Чыкага прыняць удзел у 6-й і 7-й міжнародных выстаўках літаграфіі і гравюры па дрэве. Эксперыментаваў з рознымі тэхнікамі гравюры, абагульніў свой досвед у публікацыі «Аб тэхніцы графікі». У другой палове 1930-х г. стварыў графічную серыю «Тракайскі замак», якая налічвала 30 гравюр, а таксама графічны цыкл з шасці кампазіцый «Дрэвы». Сярод іх медзярыт «Над Свіцяззю». На пачатку 1940-х г. стварыў графічныя творы «Вежа Ковенскага замка», «Стэфан Баторы», «Пабернардынскія муры», «Казіміраўскі завулак пасля бамбардзіроўкі» (1944), а таксама экслібрысы. У снеж. 1944 арыштаваны «Смершам» і неўзабаве забіты. Родныя нават не маглі атрымаць весткі аб смерці. Чым мастак выклікаў падазрэнне савецкай контрразведкі, застаецца загадкай. Пасля смерці Р. яго творы экспанаваліся на выстаўках у Торуні ў 1945, 1946, 1958 і 1987 і ў 2001 на радзіме, у Карэлічах. Творчая спадчына Р. захоўваецца ў музеі і ва ун-це г. Торунь, у прыватных асобаў у Вільнюсе, сваякоў мастака, а таксама ў Карэліцкім краязнаўчым музеі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.

Літ.: Кошур С. Упершыню на радзіме, у Карэлічах // Кантакты і дыялогі. 2001. № 12.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".