Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАК Рыгор Пракопавіч 

РАК Рыгор Пракопавіч

[20.1.1893, мяст. Дукора Ігуменскі пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1938, Мінск, турма НКВД], бел. краязнавец, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1913) працаваў у школе в. Крынкі Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1915—17 у арміі. З 1918 вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, потым у БДУ (скончыў у 1930-я г.). Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920). У 1926—37 працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы. Друкаваўся ў час. «Наш край» і інш. Удзельнічаў у краязнаўчым руху. Падчас арышту працаваў настаўнікам у Мінскай СШ № 20. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 49, кв. 29. Асуджаны 1.11.1938 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суда БССР 18.6.1956. Асабовая справа Р. № 6588-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".