Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УЛАДАМІРСКІ Барыс Уладзіміравіч 

УЛАДАМІРСКІ Барыс Уладзіміравіч

[2.3.1923, Бабруйск, цяпер Магілёўская вобл. — 4.5.1991, Мінск], заслужаны артыст Беларусі (1970), сын У.Уладамірскага, бацька А. Уладамірскага. З 1939 працаваў у Беларускім тэатры імя Я.Купалы. У 1941 скончыў Рэспубліканскае тэатральнае вучылішча. 25.4.1950 жонка У. Галіна Уладамірская (з 1953 актрыса Брэсцкага абл. тэатра, з 1954 актрыса і рэжысёр Беларускага тэатра імя Я.Купалы) нарадзіла яму сына Аляксандра (у будучым акцёра Беларускага тэатра імя Я.Купалы і Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі). Арыштаваны 16.5.1950 у Мінску. Асуджаны Асобай нарадай пры НКВД 2.12.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі канцлагер НКВД Кіраўскай вобл. Асобай нарадай пры МДБ СССР 27.2.1952 тэрмін зняволення скарочаны да 5 гадоў. Вызвалены 24.4.1953. Працаваў у Брэсцкім аблтэатры. З 1954 зноў у Беларускім тэатры імя Я.Купалы. Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.6.1971. Асабовая справа У. № 20260-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Пад агульнай рэд. А.В.Сабалеўскага. Мн., 2003. Т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".