Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЛАЗАРЭВІЧ Уладзімір Саламонавіч 

ЛАЗАРЭВІЧ Уладзімір Саламонавіч

[2(14).9.1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (паводле іншых звестак Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча) — 20.6.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, педагог. З бел. шляхецкай сям’і. Скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (1912). Удзельнік 1-й сусветнай вайны, падпалкоўнік. З 1918 у Чырвонай арміі: ва Усерасійскім галоўным штабе, на Усх. фронце. З ліст. 1919 на Зах. фронце — начальнік штаба фронту, камандуючы 3-й арміі. Пасля на Паўд. фронце камандуючы арміі, дзе вызначыўся пры ўзяцці чангарскіх і сівашскіх пазіцый Урангеля ў Крыме. З 1921 камандуючы Туркестанскім фронтам, з 1922 нам. начальніка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнік Ваенна-паветранай акадэміі, з 1934 начальнік кафедры Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі. Член ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамі. Арыштаваны 4.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Садовая, д. 6, кв. 13. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.5.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Літ.: БелСЭ, т. 6. Мн., 1972.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".