Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТЫНКЕВІЧ Міхаіл Іосіфавіч 

ТЫНКЕВІЧ Міхаіл Іосіфавіч

[1917, в. Лужок Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. З сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З ліп. 1944 (?) служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях. Арыштаваны 10.6.1949. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і ў «службе ў гады акупацыі ў Беларускай краёвай абароне». Асуджаны 10.12.1949 «за здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 7.3.1955. Рэабілітаваны 13.4.1977 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Т. № 20580-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".