Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАМАНЧУК Сымон 

РАМАНЧУК Сымон

[1916, в. Баяры Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, вайсковы дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, польскую школу падхарунжых. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне ў вер. 1939. З 1940 у родных мясцінах хаваўся ад НКВД, ездзіў у Львоў. У час нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі Нясвіжа. З сак. 1944 старшы лейтэнант БКА, узначальваў персанальнае бюро пры Галоўным кіраўніцтве БКА. У 1944—45 служыў у бел. вайсковых аддзелах у Германіі. У 1945 арыштаваны і зняволены ў мінскай турме МДБ, адкуль у лют. 1946 здзейсніў няўдалыя ўцёкі. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Інцінскі (потым Мінеральны) канцлагер МДБ Архангельскай вобл. і Комі АССР (Інта). У 1949 увайшоў у кіраўніцтва падпольнай інтэрнацыянальнай арганізацыі, якая рыхтавала паўстанне вязняў. У 1950 у выніку здрады ўсё кіраўніцтва падполля было арыштавана. Паводле некаторых звестак, Р. быў асуджаны да ВМП.

Літ.: Геніюш Л. Споведзь. Мн., 1993; Клімовіч Р. Паўстанне духу // ЛіМ. 1995. 2 чэрв.; Палескі А. [Ёрш С.] За ідэалы 25 сакавіка беларусы змагаліся й у савецкіх канцлагерах // Голас камбатанта. 2001. № 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".