Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТРЭЛІН Аляксандр Іванавіч 

ТРЭЛІН Аляксандр Іванавіч

[1912, в. Баркова (Боркава), цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 10.5.1997, Мінск], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Падчас арышту тэхнічны кіраўнік Горацкага льнозавода, дэпутат Шклоўскага гарсавета. Арыштаваны 1.11.1933. Ва ўнутранай турме АДПУ некаторы час знаходзіўся ў адной камеры разам з Я.Гаўрылікам, І.Дварчаніным, П. Валошыным, П. Мятлой, С.Рак-Міхайлоўскім. «Смерць пастаянна вітала ў камерах, — напіша Т. ва ўспамінах праз шмат гадоў. — Вязні не вытрымлівалі невыноснага турэмнага рэжыму і паміралі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «кіраўнік і арганізатар контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП (заменены на 10 гадоў ППК). Этапаваны ва Ухта-Пячорскі, потым Ухта-Іжэмскі канцлагеры НКВД Комі АССР. Вызвалены 6.3.1945. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.12.1956. З 1966 жыў у Мінску. Аўтар успамінаў. Асабовыя справы Т. №№ 9906-с і 11074-с захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".