Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ШНЭЙДАР Якаў Абрамавіч 

ШНЭЙДАР Якаў Абрамавіч

[1907, Цехануў, Польшча — 27.11.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. дырэктара сектара завочнага навучання МВПІ. Арыштаваны 29.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 20, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 12.4.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Ш. № 24515-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

8.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 20, кв. 1 арыштавана настаўніца Мінскай вячэрняй школы № 12 Фромберг Бэла Рыгораўна (н. ў 1906 у Беластоку, цяпер Польшча; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Якава Шнэйдара. 11.9.1939 асобай нарадай НКВД асуджана за «сувязь з агентам польскай разведкі» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ф. № 25842-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".