Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАТАПЕЙКА Уладзімір Дзмітрыевіч 

ПАТАПЕЙКА Уладзімір Дзмітрыевіч

[1907, в. Гарожа (?) Бабруйскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 14.12.1941, Саратаў, НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. З 1934 — адказны інструктар ЦК КП(б)Б, з 1935 — сакратар парткама Гомельскага механічнага шклозавода імя Сталіна, потым сакратар Жыткавіцкага райкама КПБ(б). З 1937 — трэці сакратар ЦК КП(б)Б. На ІІІ пленуме ЦК КП(б)Б абвінаваціў першага сакратара В. Шаранговіча ў шкодніцтве. Падчас арышту начальнік Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР, член ЦК ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 11.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 7, кв. 1. Ва ўнутранай турме НКВД закатаваны да вар’яцтва і перавезены ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. Калі жонка П. дабілася сустрэчы з мужам, той яе не пазнаў. З Магілёва П. быў адпраўлены ў Маскву. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.5.1940 за «шкодніцтва, тэрор» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Саратаўскую турму № 12. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.12.1954. Асабовая справа П. № 4534-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памяць. Гіст.-дакум. хоніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. С.481—482. Мн., 2004.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".