Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЛАБАДАЕЎ Міхаіл Гаўрылавіч 

ЛАБАДАЕЎ Міхаіл Гаўрылавіч

[1905 мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту нам. першага сакратара ЦК КП(б)Б, адначасова загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 26.7.1937 у Мінску па адрасе: зав. Круглы, д. 1, кв. 1. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1957 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 10751-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

26.7.1937 арыштавана медсястра Мінскай скурна-венералагічнай клінікі, маці дваіх дзяцей, Лабадаева Вольга Ігнатаўна (н. 8.7.1908 у в. Лашанцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.), жонка Міхаіла Лабадаева. 28.10.1937 ці 28.11.1937 яна была асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

14.8.1938 у Прапойску арыштаваны Лабадаеў Гаўрыла Паўлавіч (н. ў 1873), верагодна, бацька Міхаіла Лабадаева. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай партыі» да ВМП і 18.11.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 20.7.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 7127-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".