Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАНКЕ Вольга Іванаўна 

ПАНКЕ Вольга Іванаўна

[1903, Рыга, цяпер Латвія — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). У 1933—34 супрацоўніца латышскай секцыі Інстытута нацменшасцей, падрыхтавала (разам з Я.Доўгім) практычны бел.-латышскі слоўнік у памеры 20—25 тысяч слоў. Потым працавала старшым бібліятэкарам БелАН. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 13.3.1946 у Мінску. Асуджана пазасудовым органам НКВД 27.5.1946 за «здрадніцкую дзейнасць на карысць нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана, хутчэй за ўсё, у Маскоўска-вугальны канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. 15.9.1954 паводле ўказа аб амністыі ад 27.3.1953 мера пакарання зменшана да 5 гадоў. Вызвалена 6.10.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 18.12.1959. Асабовая справа П. № 15091-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".