Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТАВАКАЛЬЯН Авеціс Абгаравіч 

ТАВАКАЛЬЯН Авеціс Абгаравіч

[1903, в. Агванц Карчканскага пав., цяпер Турцыя (?) — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член ВКП(б) з 1925. Да арышту дырэктар партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 45, кв. 42. Асуджаны 24.11.1937 «тройкай» НКВД як «член трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.3.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Асабовая справа Т. № 5863-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

4.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 45, кв. 42 была арыштавана настаўніца рускай мовы 3-й Мінскай школы для дарослых Александровіч Валянціна Пятроўна (н. 16.1.1910 у Віцебску ў сям’і службоўца; атрымала вышэйшую адукацыю), верагодна, жонка Авеціса Тавакальяна. 28.6.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 4.4.1947. Зноў арыштавана і 2.9.1950 прыгаворана да ссылкі ў Магаданскую вобл. (бухта Нагаева). Канчаткова вызвалена 4.2.1958. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 5528-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітавана 8.10.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР, па другой 14.1.1958 трыбуналам БВА.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".