Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САНДАМІРСКІ Якаў Рыгоравіч
[1902, Крамянчуг Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — 30.10.1937, Мінск, НКВД], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 11/21. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.10.1957. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.