Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАІНЧЫК Іван Раманавіч
[1901, в. Зарудаўе Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны інжынер 2-га рангу, начальнік аддзела Навукова-выпрабавальнага інстытута інжынернай тэхнікі Чырвонай арміі. Арыштаваны 27.3.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., ст. Нахабіна Калінінскай чыгункі. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.