Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » УСАВА А[настасія] І[ванаўна]
[1901 — ?], жыхарка Магілёўскай вобл. З 1947 член царквы пяцідзесятнікаў. У 1952 накіравала Сусветнаму савету міру, які адкрываўся 5.12.1952 у Вене, два лісты, дзе пісала: «Ходзяць чуткі, што амерыканскі ўрад выдаткаваў 100 мільёнаў долараў дзеля ратавання народаў, якія не падпарадкоўваюцца закону чалавечаму. То прашу не адхіляць маёй просьбы і ўнесці мяне ў лік гэтых перасяленцаў. Яшчэ сардэчная просьба да вас не перадаваць маё пасланне ў Маскву, бо з гэтага горада распаўсюджваецца на ўсю зямлю праўленне чалавечае, якое падлягае суду Божаму». Асуджана паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 16.6.1953. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 56263.
Літ.: 580, с. 143.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.