Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАБІНОВІЧ Савелій Маркавіч
[1900, мяст. Дpыбін Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. загадчык сектара кармлення і адкорму свіней Навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 28.5.1933 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 5, кв. 4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Р. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.