Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАКУЦЬКА Янка (Ян) 

РАКУЦЬКА Янка (Ян)

[1900, в. Жываглодавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Першамайск, Салігорскага р-на Мінскай вобл. — ?], бел. нацыянальны дзеяч. З 1917 вучыўся ў Слуцкай агульнай бел. земскай гімназіі, якую скончыў у 1920. Узначальваў культурніцкае таварыства «Папараць-кветка», настаўнічаў. У 1920—21 загадчык дзіцячага дома ў Бабруйску. За намаганні перавесці навучанне ў прытулку на бел. мову зняты з пасады і арыштаваны. У 1921—24 выкладаў беларусазнаўства на агульнаасветных курсах, у сямігодках і палітшколах Бабруйскай акругі і Мінска. У 1922 паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, у кастр. 1927 выключаны. З 1924 да кастр. 1929 працаваў інфарматарам па арганізацыйна-масавай рабоце арганізацыйнага аддзела ЦВК БССР. У 1930 праходзіў па справе «СВБ». Далейшы лёс невядомы.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Слуцкі збройны чын 1920 у дакумэнтах і ўспамінах. Мн., 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".