Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЧАХОВІЧ (ЧАХОВІЧ-ЛЯХАВІЦКІ) Зыгмунт Бярнардавіч 

ЧАХОВІЧ (ЧАХОВІЧ-ЛЯХАВІЦКІ) Зыгмунт Бярнардавіч

[19.8.1831, в. Сурвілішкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 27.10.1907], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64, бібліяфіл. У 1851 скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1862—63 член Літоўскага правінцыйнага камітэта, загадваў канспіратыўнымі сувязямі пры Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы і Выканаўчым аддзеле Літвы. Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Арыштаваны 31.7.1863; асуджаны да 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынскіх рудніках. Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.), дзе стварыў вялікую бібліятэку. З Ч. пазнаёміўся малады Я.Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальв. Селішча. У доме Ч. Я.Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, гутарыў з ім пра паўстанне 1863—64, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Ч. паэт пісаў у аўтабіяграфіях. Адна з іх апісана і ў п’есе У.Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: Киселев Г. Бесядские пути-дороги // Неман. 1984. № 3; Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 378, 654.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".