Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » САМОХІН Фёдар Андрэевіч 

САМОХІН Фёдар Андрэевіч

[19.12.1894, хут. М.Галубінскі Данской вобл. — 11.11.1940, ГУЛАГ], службовец. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю, уступіў у ВКП(Б) (1929). Падчас арышту дырэктар Беларускай вопытнай станцыі жывёлагадоўлі. Арыштаваны 27.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 24, кв. 4. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны 28.6.1938 «тройкай» НКВД як «удзельнік арганізацыі правых» і «шкодніцтва ў галіне жывёлагадоўлі» да 20 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 25.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10557-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

13.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 24, кв. 4 арыштавана хатняя гаспадыня, маці траіх дзяцей, Самохіна Наталля Сцяпанаўна (н. ў 1890 у Горках Магілёўскай губ. ў сям’і рабочага), жонка Фёдара Самохіна. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 29483-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".