Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЧАРНУШЭВІЧ Аляксандр Анікеевіч 

ЧАРНУШЭВІЧ Аляксандр Анікеевіч

[1899, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў грамадзянскую вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкама КП(б)Б, загадчык аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. камітэтаў партыі, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б. У сак. 1933 — лют. 1936 наркам асветы БССР, потым загадчык аддзела забеспячэння Бел. геалагічнай разведкі. Член ЦК КП(б)Б у 1929—36, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1931—34. Арыштаваны 19.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33, кв. 30. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956. Асабовая справа Ч. № 9842-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 64, кв. 2 была арыштавана студэнтка 5 курса БДУ Чарнушэвіч Марыя Лукінічна (н. ў снеж. 1902 у в. Грыбаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), жонка Аляксандра Чарнушэвіча. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Рэабілітавана 26.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 6689-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".