Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САВІЧ Ігнат Мікалаевіч
[1899, в. Мезнарава (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі (?) р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела газ. «Беларуская вёска». Арыштаваны 18.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кацельнічах (цяпер Вяцкая вобл.). 14.7.1935 паводле рашэння асобай нарады НКВД СССР тэрмін зняволення падоўжаны на 2 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа С. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.