Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САНЧУК Пётр Апалінаравіч
[1899, в. Даpава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 21.9.1938, Хабараўск, НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1918). Удзельнічаў у падаўленні Дутаўскага паўстання, баях на паўднёвым фронце. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У міжваенны час камандзір брыгады, палкоўнік 110-й авіяцыйнай бpыгады. Арыштаваны 4.8.1938 у Хабаpаўску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 21.9.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і як «член тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.1.1958. Асабовая справа С. № 18340-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.