Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАСЮКЕВІЧ Пётр Восіпавіч 

ПАСЮКЕВІЧ Пётр Восіпавіч

[1898, в. Быстрыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 29.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). У 1930-я г. — начальнік упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. Падчас арышту старшы інспектар ЦК Чырвонага Крыжа. Арыштаваны 11.12.1937 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 7, кв. 4/5. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны 29.6.1938 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «шкодніцтва ў партыйным апараце рэспублікі і ў галіне мастацтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 11598-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.7.1938 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 7, кв. 4/5 арыштавана настаўніца СШ № 13 Пасюкевіч Таіса Фёдараўна (н. 14.10.1902 у Гомелі ў сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Пятра Пасюкевіча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.1.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 11384-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".