Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УСЦІНОВІЧ Аляксандр Харытонавіч 

УСЦІНОВІЧ Аляксандр Харытонавіч

[1896 або 1897, в. Мянькі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 27.11.1937, Ленінград, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Быў рабочым у Беластоку, чыгуначнікам. З 1917 унтэр-афіцэр стралковай школы ў Араніенбаўме. Удзельнік Кастр. перавароту 1917 у Петраградзе, задушэння мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 член Выканкама Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе. Са студз. 1918 камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), з ліп. 1918 нам. кіраўніка справамі. З лют. 1918 камандзір атрада Чырвонай гвардыі (300 чал.), які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б). У ліп. 1918 дэлегат Усерасійскага з’езда бел. бежанцаў у Маскве. У 1919 уступіў у ВКП(б), ваенны камісар Слонімскага пав. Пасля грамадзянскай вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Падчас арышту дырэктар студэнцкага гарадка Ленінградскага індустрыяльнага інстытута. Арыштаваны 22.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: 12-я Чырвонаармейская вул., д. 3, кв. 6. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. 22.11.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1973.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Літ.: Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). Мн., 2003; ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".