Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАЗЭЛЬ Елізар Якаўлевіч 

МАЗЭЛЬ Елізар Якаўлевіч

[1895, Палтава, цяпер Украіна — 30.10.1937, Віцебск, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Арыштаваны 26.4.1937 у Вицебску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «ўдзел у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.9.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

10.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19 арыштавана хатняя гаспадыня Мазэль Разалія Львоўна (н. ў 1899 у Палтаве ў сям’і купца), жонка Елізара Мазэля. 14.12.1937 пастановай НКВД асуджана за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП і 9.1.1938 расстраляна ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітавана 27.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".