Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЯНУШКЕВІЧ (Волкаў) Вікенцій Міхайлавіч 

ЯНУШКЕВІЧ (Волкаў) Вікенцій Міхайлавіч

[1895, в. Жывіцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі p-н Мінскай вобл. — 16.4.1938, Віцебск, турма НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. Удзельнік савецка-польскай вайны 1919—20, служыў у Польскай Чырвонай арміі. Пасля вайны супрацоўнік Разведупраўлення БВА (?). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.9.1926. Асуджаны 29.11.1926 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. У другой палове 1930-х г. працаваў дзесятнікам на Аршанскім каменедрабільным заводзе. Зноў арыштаваны 26.1.1938 ў Оршы па адрасе: вул. Кааператыўная, д.13. Прыгавораны як «агент польскай разведкі» 1.4.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.6.1992 пракуратурай БВА. Асабовая справа Я. № 34052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".