Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САПЕГА Сямён Фаміч
[1891, мяст. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 12.3.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік бел. аддзялення Трактарацэнтра. Арыштаваны 11.1.1933 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 11.3.1933 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць і шкодніцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.3.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.