Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПАПЛЫКА Іван Майсеевіч 

ПАПЛЫКА Іван Майсеевіч

[1890, в. Пачопы (?) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 30.10.1937, Магілёў, турма НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса Чырвонай арміі. Арыштаваны 7.6.1937. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД за «ўдзел у «антысавецкай змове і шкодніцкай дзейнасці» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.8.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 8131-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

6.11.1937 у Магілёве арыштавана загадчыца чытальнага зала Магілёўскай цэнтральнай бібліятэкі, маці траіх дзяцей, Паплыка Юлія Іванаўна (нар. ў 1895 у Смаленскай губ. ў сям’і службоўца), жонка Івана Паплыкі. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК (заменена ссылкай у Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.11.1956 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа П. № 2374-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

7.11.1937 у Магілёве арыштаваны тэхнік-будаўнік Магілёўскага «Гаржылбуда» Паплыка Канстанцін Іванавіч (н. ў 1917 у Смаленскай губ.; атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю), сын Юліі і Івана Паплыкаў. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». Асуджаны не быў. Вызвалены 7.8.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 3745 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".