Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САКУН Фёдар Вікенцевіч
[1890, в. Галавачы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], марскі афіцэр. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту капітан 3-га рангу 3-й базы падводных лодак Чырвонасцяжнага Балтыйскага флоту. Арыштаваны 20.7.1938 у Ленінградзе. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 1—4.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № П-7549 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.