Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ОКУНЬ Берка Шлёмавіч 

ОКУНЬ Берка Шлёмавіч

[1888, мяст. Цырын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 29.6.1938, Мінск, НКВД], педагог. У 1930-я г. дырэктар Мінскага яўрэйскага педагагічнага тэхнікума, член ВКП(б). Арыштаваны 28.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18.12.1958. Асабовая справа О. № 13492-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

10.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 13. арыштавана настаўніца школы для малапісьменных Бляхер Яўгенія Маркаўна (н. 17.11.1905 у мяст. Мікуліна Смаленскай губ., цяпер Смаленскай вобл.), жонка Беркі Окуня. 8.10.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да ВМП» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 29489-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".