Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАДЗІВІЛ Леан Уладзіслаў
[1888 — 1959], землеўласнік, вайсковец, мецэнат. Малодшы сын Юрыя Фрыдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх. Служыў у Генеральным штабе польскага войска. Пасля смерці ў 1935 старэйшага брата Антонія Альбрэхта атрымаў вялікую спадчыну, апошні афіцыйны XVII ардынат нясвіжскі, ардынат клецкі. Пасяліўшыся ў Нясвіжы, займаўся мецэнацтвам, сам някепска маляваў. З пачаткам 1.9.1939 2-й сусветнай вайны Нясвіжскі замак стаў прытулкам для многіх уцекачоў з Варшавы. Адразу пасля ўваходу 17.9.1939 у Нясвіж Чырвонай арміі арыштаваны і з сям’ёй вывезены ў Маскву. Адначасова пачалося рабаўніцтва мастацкіх і матэрыяльных каштоўнасцей замка. Дзякуючы сваяцкім сувязям з італьянскімі арыстакратамі ўдалося абмяняць Р. на вязняў рэжыму Мусаліні.
Лiт.: Шышыгіна-Патоцкая К.Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.