Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТАРАСАЎ Пётр Аляксандравіч
[1887, в. Талстова (?) Самарскай губ., цяпер Самарская вобл., Расія — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара Беларускага аддзялення навукова-даследчага інстытута саджалкавай гаспадаркі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 11, кв. 4. Асуджаны «тройкай» НКВД 7.3.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15.1.1957. Асабовая справа Т. № 9923-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.