Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЯВОРСКІ Іван Антонавіч 

ЯВОРСКІ Іван Антонавіч

[1885, Ваpшава — 16.12.1937, Мінск, НКВД], службовец, вайсковец. З сям’і рабочага. У 1930-я г. загадчык спецсектара БелАН, член ВКП(б). З 1.4.1937 у pазведвальным упpаўленні Чырвонай арміі. Арыштаваны 26.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32, кв. 1. Асуджаны 28.11.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.5.1962. Асабовая справа Я. № 17518-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

6.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32, кв. 1 арыштавана тэлеграфістка тэлеграфа ст. Мінск Кузняцова Алена Іпалітаўна (н. ў маі 1900 ў Рэжыцы, цяпер Латвія, у сям’і рабочага), верагодна, жонка Івана Яворскага. 25.1.1938 «тройкай» НКВД была асуджана як «агент латвійскай разведкі» да ВМП і 7.3.1938 расстраляна. Рэабілітавана 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 25118-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".