Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТРАЦЦЯК Іван Якаўлевіч
[1884, в. Ракашычы Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 1939, ГУЛАГ], ваенны і паліт. дзеяч, удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1907 вымушаны эміграваць у Германію, адкуль выехаў у ЗША, дзе стаў сябрам Федэрацыі рускіх рабочых. Пасля кастр. 1917 вярнуўся ў Расію. З 1919 начальнік 1-й Горна-Алтайскай партызанскай дывізіі. Ваяваў супраць войскаў Калчака. З чэрв. 1920 на савецкай і партыйнай рабоце ў Бійску (Алтай). Арыштаваны 16.2.1937 як «германскі, амерыканскі, японскі і карэйскі шпіён». Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Лiт.: Валахановіч А.І. Партызанскі генерал з Амерыкі. Мн., 1995; ЭГБ, т. 6—1.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.