Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ТУКЕРКЕС Іван Адамавіч 

ТУКЕРКЕС Іван Адамавіч

[1882, Вільня — ?], рэдактар і выдавец газ. «Наша доля» (выходзіла ў Вільні з 1(14).9 да 1(14).12.1906 кірыліцай і лацінкай). Ужо пасля выхаду першага нумару «Нашай долі» паліцыя абвінаваціла рэдактара паводле арт. 129 Крымінальнага ўлажэння, які пагражаў самым суровым пакараннем у выдавецкай сферы. Але тады Віленская судовая палата не зацвердзіла гэтай пастановы, адмовіла ў закрыцці газеты і адмяніла накладзены на тыраж арышт. Пасля 4-га нумара ў рэдакцыі адбыўся раскол, частка аўтараў перайшла ў новую газ. «Наша ніва», што значна аслабіла літаратурны аддзел «Нашай долі». Затым (скарыстаўшыся знаходжаннем Т. за мяжой) «нашаніўцы» дачасна абвясцілі аб спыненні выхаду газ. «Наша доля». Пасля тэрміновага вяртання Т. даў у газ. «Северо-западный голос» абвяржэнне і назваў папярэднюю інфармацыю «хлуслівымі чуткамі». Паміж Т. і «Нашай нівай» успыхнула вострая палеміка. Адначасова на «Нашу долю» абрынуліся рэпрэсіі ўладаў. Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддзела, спачатку «Наша ніва» была больш памяркоўная, чым «Наша доля». Усяго выйшла 6 нумараў «Нашай долі», з якіх 4 былі канфіскаваны. 11.1.1907 паводле судовага рашэння газету закрылі, а рэдактара асудзілі да года турэмнага зняволення ў крэпасці, «з забаронай прымаць на сябе званне рэдактара ці выдаўца якога-небудзь перыядычнага выдання на працягу трох гадоў». Т. падаў касацыйную скаргу ў Сенат, а яго маці ўнесла заклад у суме 100 руб. 4-ы аддзел крымінальнага касацыйнага дэпартамента ўрадавага Сената 23.3.1907 адхіліў скаргу, і тады падсудны ўцёк у Парыж, а заклад пайшоў «на ўладкаванне месцаў зняволення». У 1936 Т. звяртаўся ў Віленскі архіў з просьбай выслаць яму копіі судовай справы і прысуду. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Шлюбскі А. Новыя матэрыялы да гісторыі «Нашай долі» // Полымя. 1927. № 3; Александровіч С. Расказваюць архівы // Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Біч М. У змаганні за лепшую долю // Полымя. 1966. № 8.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".