Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ФРУМКІНА Марыя 

ФРУМКІНА Марыя

[1880, Мінск — 9.6.1943, Карагандзінскі канцлагер], паліт. і дзяржаўны дзеяч. Скончыла мінскую жаночую Марыінскую гімназію, вучылася на Бястужаўскіх вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу, слухала лекцыі ў Берлінскім ун-це. З 1896 удзельнічала ў рабоце сацыял-дэмакратычных гурткоў Мінска. Неаднаразова арыштоўвалася; высылалася ў Архангельскую, Палтаўскую, Астраханскую і інш. губ. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнулася ў Мінск. Стала адным з лідэраў меншавіцкага крыла Бунда, працавала ў Бюро ЦК Бунда, рэдактар яго цэнтр. органа — газ. «Дар векер» («Будзільнік»). У 1919 адзін з лідэраў левага крыла Бунда. Абіралася членам Мінскай гарадской думы, дэпутатам Мінскага і Гомельскага саветаў, членам ЦВК Літоўска-Беларускай ССР. З крас. 1920 член ЦК Камбунда, у 1921 разам з іншымі членамі Камбунда ўступіла ў РКП(б). Са жн. 1920 нам. наркама асветы Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР, вяла ўлік непісьменных, адкрывала пункты па ліквідацыі непісьменнасці. У снеж. 1920 узначаліла Камісію па ліквідацыі непісьменнасці. Фактычна выконвала абавязкі наркама асветы да сак. 1921. Спрычынілася да адкрыцця ў Мінску ў снеж. 1920 Беларускага дзяржаўнага політэхнікума (будучага політэхнічнага інстытута), 8.7.1921 увайшла ў склад праўлення БДУ. У 1921 ЦК РКП(б) адклікаў Ф. ў Маскву, дзе яна была прызначана нам. рэктара Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду імя Ф.Мархлеўскага, у 1925—30 — рэктар ун-та. Адначасова член Цэнтральнага бюро яўрэйскіх секцый пры ЦК ВКП(б). Арыштавана 25.1.1938 па абвінавачанню ў прыналежнасці да «нелегальнай яўрэйскай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі». 2.6.1940 асуджана да 8 гадоў ППК. Загінула ў зняволенні.

Лiт.: Іофэ Э. «Асвета зрабілася справай жыцця…» // ЛіМ. 2003. 21 сак.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".