Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » НЕСЯЛОЎСКІ Францішак Ксаверы 

НЕСЯЛОЎСКІ Францішак Ксаверы

[18.12.1771, мяст. Ляхавічы Навагрудскага пав., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 15.9.1845], ваенны і дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду гербу «Кошбак», сын Юзафа Несялоўскага. У 1785—88 вучыўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 камандзір палка пяхоты войск ВКЛ. У 1792 удзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Брэстам, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari». Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7.5.1794 у бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрв.-ліп. ў рэйдзе па Курляндыі. У вер. 1794 трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне ІІ, але Н. не пайшоў на кампраміс. Быў вызвалены і выехаў у Германію. Вярнуўся ў 1796, але ў 1798 абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А.Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад эгідай Расіі. З 1807 у складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ун-та. У 1812 падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Вайсковага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектарам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу. У 1814 пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У 1830 абраны паслом сейма Каралеўства Польскага. Узяў удзел у паўстанні 1830—31: нам. губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны і дэпартаваны ў Волагду.

Лiт.: Емяльянчык У. Паланез для касінераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 5; БЭ, т. 11.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".